Усяго патроху

Што наведаць у Коўне падчас Кангрэсу даследчыкаў Беларусі? Булгака!

Кангрэс даследчыкаў Беларусі — гэта самы маштабны форум у галіне гуманітарных навук. Ён адбываецца штогод у Коўне і збірае звычайна каля 400 даследчыкаў з розных краін.

Пабываць на форуме, паслухаць і падыскутаваць — вялізная інтэлектуальная асалода. 

А што яшчэ наведаць у Каўнасе, міжваеннай сталіцы Літвы? Сёлета так супала, што ў адзін час з Кангрэсам у Музеі Чурлёніса ідзе выстава фатаграфіі Яна Булгака. 

Булгак — пачынальнік беларускай фатаграфіі, які стварыў магічныя здымкі Вільні, свайго ўлюбёнага горада. Абяцаюць на выставе і здымкі Наваградка, Крэва, Міра і Нясвіжа. Булгак жа паходзіць з Асташына, што пад Наваградкам.

У праграме Кангрэсу — 16 секцый, ад эканомікі да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Нягледзячы на фінансавыя складанасці, арганізатары форуму захавалі яго звычайны фармат.

Ва ўніверсітэт імя Вітаўта Вялікага, сярод іншых, маюць прыехаць Яраслаў Крывой з Вялікабрытаніі, Алена Гапава з ЗША, Захар Шыбека з Ізраілю, прафесары Анджэй Новак і Алег Латышонак з Польшчы. 

Кангрэс будзе працаваць 7—9 кастрычніка. Анлайн-трансляцыі пасяджэнняў V Кангрэса глядзіце ў пятніцу ад 10-й на сайце NN.BY.

Арганізатары абнародавалі праграму Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Коўне

Апублікаваны шорт-ліст прэміі Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны2

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

Wargaming прыпыніў працу офіса ў Кіеве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць