У інтэрв'ю агенцтву Франс Прэс міністр унутраных спраў Гаіці заявіў пра 108 загінулых. Агенцтва Рэйтэр, спасылаючыся на мясцовыя ўлады, паведамляе пра 136 загінулых.

Колькасць пацярпелых у краіне можа вырасці, паколькі ўлады пакуль не змаглі наладзіць кантакт з некаторымі закранутымі ураганам рэгіёнамі.

АР

Улады паведамляюць, што ў адным толькі горадзе Рош-а-Бато на поўдні краіны загінулі 50 чалавек.

Часова выконваючы абавязкі прэзідэнта Гаіці Жаселерм Прывер заявіў, што сітуацыя ў многіх буйных гарадах на поўдні краіны катастрафічная. Згодна з яго заявай, у тэрміновай дапамозе маюць патрэбу гарады Жэрэмі, Ле-Ке, Пор-Салю і іншыя.

Ураган «Мэцью» стаў самым моцным ураганам у рэгіёне за апошнія 10 гадоў. Пасля Багамскіх выспаў ён абрынуўся на Гаіці. Ураган суправаджаўся моцнымі ліўнямі і разбуральнымі вятрамі. На Гаіці ён прывёў да паводак і апоўзняў.

Усяго ўлады змаглі дамагчыся эвакуацыі 21 тысячы чалавек. Цяпер яны спрабуюць забяспечыць іх ежай і пітной вадой.

Reuters

Гаіці — адна з самых бедных краін рэгіёну, якая да гэтага часу не можа акрыяць пасля разбуральнага землятрусу 2010 года. Многія людзі, якія страцілі тады дамы, да гэтага часу жывуць у палатках. Большая частка насельніцтва жыве ў нетрывалых хацінах, якія баіцца пакідаць з-за магчымых рабаванняў.

На фотаздымках, зробленых з паветра ў горадзе Жэрэмі на паўднёвым захадзе Гаіці, відаць, што там разбураныя сотні дамоў.

Ураган «Мэцью» цяпер насоўваецца на Фларыду. Гэтак моцны шторм не набліжаўся да берагоў Фларыды з 2004 года. Губернатар Фларыды ужо заявіў, што разбурэнні ад «Мэцью» могуць быць катастрафічнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?