Мінскія «Цмокі» не змаглі прабіцца ў групавы раўнд баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па суме двух матчаў у 2-м кваліфікацыйным раўндзе яны саступілі ізраільскаму «Іроні» з Нагарыі: (66:70, 67:71), прайграўшы двойчы.

Але еўрасезон для «Цмокаў» не скончаны. Яны будуць гуляць у Кубку ФІБА (аналаг футбольнай Лігі Еўропы).

38 камандаў падзеленыя на 10 групаў і згуляюць паміж сабой у два колы. 2 лепшыя каманды кожнай групы, а таксама 4 мацнейшыя калектывы, якія апынуцца на трэцім месцы, пройдуць у другі групавы раўнд.

«Цмокі» згуляюць у адной групе з літоўскім «Шаўляем», кіпрскім АПОЭЛам і чэшскім «Пардубіцэ», паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Першы матч «Цмокі» правядуць 19 кастрычніка: на хатняй Falcon Club Арэне (праспект Пераможцаў, 20) яны прымуць «Шаўляй».

А 9 кастрычніка «Цмокі» возьмуць старт у баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ (фактычна адкрыты чэмпіянат Расіі па баскетболе).

Сёлета ў турніры бяруць удзел 13 камандаў: 9 з Расіі (Аўтадор, Енісей, Зеніт, Парма Перм, Лакаматыў-Кубань, Ніжні Ноўгарад, УНІКС, Хімкі, ЦСКА), эстонскі «Калеў», латвійскі ВЭФ, казахстанская «Астана» і «Цмокі».

Турнір пройдзе ў два колы, па выніках вызначыцца восем лепшых.

9 кастрычніка — матч супраць пецярбурскага «Зеніта» на новай Falcon Сlub Arena (16:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0