Па выніках верасня 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 43,1 млн. даляраў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 кастрычніка 2016 г. склалі 4 755,0 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 60,0 млн. долараў ЗША і на 1 кастрычніка 2016 г. склаў 5 245,1 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.
Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама паступленнi ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне Нацыянальным банкам і Урадам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.