У судзе Першамайскага раёна горада Мінска аднавіўся разгляд справы ў дачыненні да былога гендырэктара хакейнага «Дынама» Максіма Суботкіна.

Пасля допыту абвінавачанага суд быў перанесены на восем дзён у сувязі з выклікам сведкі абароны. Тады яго імя не называлася, не стала вядома і сёння ў сувязі з яго няяўкай.

Па гэтай прычыне ў судзе пачаліся спрэчкі абвінавачання і абароны. Дзяржабвінаваўца мяркуе, што віна Максіма Суботкна даказаная і просіць асудзіць яго да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыі маёмасці.

***

Максім Суботкін быў затрыманы ў ліпені 2015 года. Былы топ-менеджар хакейнага клуба «Дынама» абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 424), у завалоданні грашовымі сродкамі клуба з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (ч. 4 арт. 210) і ў перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426).

Суботкін прызнаў прычыненне шкоды па артыкулах 424 (ч. 3) і 426 (ч. 3), але заявіў, што не меў карыслівых мэтаў. Па «эпізоду з Сагындыкавым» абвінавачваны сваёй віны не прызнаў.

Суботкін кампенсаваў 2,3 млрд рублёў (да дэнамінацыі), але ў памілаванні яму было адмоўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?