Сябры гродзенскай суполкі Партыі БНФ лічаць, што дадзены факт з’яўляецца звядзеннем асабістых рахункаў у вышэйшым кіраўніцтве.
На думку старшыні суполкі Вадзіма Саранчукова, выключэнне Алеся МІхалевіча не вырашае праблемы адзінства і аднадумства, а паказвае палітычную няздольнасьць кіраўніцтва партыі вырашаць узнікаючыя праблемы і падрывае яе аўтарытэт ў вачах грамадзян краіны.
Да ўсяго гродзенскія фронтаўцы лічаць, што рашэнне аб выключэнні Алеся Міхалевіча прымалася з парушэннем патрабаванняў статута, у сувязі з чым вынік падліку галасоў не адпавядае прынятаму рашэнню.