Рабочага з Оршы забіла бэлькай на будаўнічым аб'екце ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе Следчы камітэт РФ па Санкт-Пецярбургу.

На будаўніцтве Заходняга хуткаснага дыяметра на ўчастку «Кананерскі востраў» 6 кастрычніка загінуў 45-гадовы ўраджэнец Оршы, які працаваў мантажнікам ў ТАА «Галоўмостатрэст». Даследчую праверку па дадзеным факце праводзіць Следчы камітэт РФ па Санкт-Пецярбургу. Паводле афіцыйнай інфармацыі на сайце галоўнага следчага ўпраўлення, мужчына быў заняты на пагрузачных работах на будпляцоўцы, калі на яго з вышыні 3 метраў упала металічная бэлька. Ад удару ён загінуў на месцы.

Следчыя агледзелі месца здарэння, у тым ліку з удзелам спецыялістаў гарадской інспекцыі працы, спецыяліста ў галіне судовай медыцыны. Акрамя таго, праведзены комплекс праверачных мерапрыемстваў для высвятлення ўсіх абставін здарэння. Па выніках даследчай праверкі будзе прынятае працэсуальнае рашэнне.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці пракаментавалі, што гатовыя ўзяць удзел у праверцы, калі такая просьба будзе з боку расійскіх калег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?