Сёння ў шатландскім Глазга адбудзецца баксёрскі бой за пояс WBO (World Boxing Assoсiation) паміж беларусам Кірылам Рэліхам і чэмпіёнам свету Рыкі Бёрнсам (вагавая катэгорыя да 63,5 кг). 

Гэты бой — падзея №1 у брытанскай спартовай прэсе

У выпадку, калі Рэліх пераможа, гэта будзе другі ў гісторыі Беларусі раз, калі наш баксёр стане ўладальнікам пояса WBO — дагэтуль яго ў 2006 годзе заваёўваў толькі Сяргей Ляховіч. 

Бой можна будзе паглядзець анлайн па гэтай ці гэтай спасылцы , пачатак а 19-й гадзіне па мінскім часе (па спасылцы ідзе адлік часу). 

Варта адзначыць, што букмекерскія канторы лічаць фаварытам Бёрнса, але ў Брытаніі на перамогу Рэліха ставяць больш людзей: 60% да 40%

«Бёрнс быў вялікім байцом, але надышла мая чарга», — так у інтэрв'ю брытанскім СМІ ацэньвае свае шансы беларус. На сёння ён мае бездакорную серыю ў 21 перамогу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?