як вам ідэя?
У Польшчы прыдумалі веладарожкі, якія свецяцца ў цемры ФОТА
Эксперыментальны варыянт дарожкі здадзены ў эксплуатацыю на поўначы Польшчы паблізу горада Лідзбарк-Варміньскі.

Тут і ніжэй фота: boredpanda.com
Польскія спецыялісты з TPA Instytut Badań Technicznych Sp. z o.o. распрацавалі адмысловае пакрыццё сінтэтычнага матэрыялу для веладарожак. Асаблівасць гэтага пакрыцця заключаецца ў тым, што яно свеціцца ў цёмны час сутак блакітным святлом.

Крыніцай энергіі для пакрыцця служыць сонечнае святло. Пры поўнай зарадцы яно можа свяціцца на працягу дзесяці гадзін.

Канцэпцыя дарожкі, якая свеціцца ў цемры, была запазычаная ў нідэрландскай кампаніі Roosegaarde. Аднак у выпадку з галандскай версіяй падсвятленне ажыццяўлялася пры дапамозе святлодыёдаў.

Распрацоўка пакуль праходзіць стадыю тэставання.
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары