Зламыснiкi ўсё часцей сталi «паляваць» за бакавымi люстэркамi задняга вiду аўтамабiляў: прынамсi, толькi ў Мiнску сёлета за 5 месяцаў зафiксавана каля 500 такiх выпадкаў.

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, часцей за ўсё ахвярамi злачынцаў становяцца ўладальнiкi «Мерседэс‑Бенц», БМВ i «Сiтраен».

Каб засцерагчыся ад небяспекi страцiць бакавыя люстэркi, у мiнiстэрстве рэкамендуюць аўтааматарам зрабiць маркiроўку апошнiх. У гэтым выпадку на люстэркi наносяцца апошнiя 8 сiмвалаў VІN‑кода кузава аўтамабiля, i такую маркiроўку немагчыма выдалiць. Iнфармацыя ж аб прамаркiраваных люстэрках, а таксама аб тым, якому аўто яна належыць, змяшчаецца ў базу даных МУС.

Такiм чынам, зламыснiку няма сэнсу выкрадаць прамаркiраваныя люстэркi: на iншым аўто яны ўжо не могуць быць выкарыстаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?