У Расіі заявілі, што пастаўкі нафты з Ірана ў Беларусь будуць нявыгадныя. У пятніцу Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад беларускімі дэпутатамі і сенатарамі, паведаміў, што наша краіна вядзе перамовы з Тэгеранам па нафце. І Іран нібыта знізіў для нашай краіны цану на «чорнае золата».

Заява Лукашэнкі з'явілася на фоне зніжэння Расіяй паставак нафты ў Беларусь.

РІАН аператыўна апытала аналітыкаў, і яны сцвярджаюць, што пастаўкі нафты з Ірана эканамічна нявыгадныя Беларусі. Цана іранскай нафты будзе для нашай краіны занадта высокай з-за немагчымасці прамых паставак (няма выйсця да мора), а таксама існуючай налады нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў пад расійскую нафту. Расійскія эксперты мяркуюць, што заява Лукашэнкі — гэта спроба прывесці дадатковыя аргументы ў спрэчцы з Масквой пра цану і аб'ёмы паставак нафты і газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?