Чарговы праект дэталёвага планавання тэрыторыі, якую вынеслі на суд грамадскасці, закране тэрыторыі ў Зялёным Лузе: перасячэння Лагойскага тракта і МКАД, а таксама вуліц Карбышава і Гамарніка. Грамадскае абмеркаванне праекта забудовы будзе праходзіць з 17 кастрычніка па 10 лістапада.

Тэрыторыя, на якой плануюць будаваць, знаходзіцца каля Цнянскага вадасховішча. Праект архітэктары плануюць рэалізаваць у два этапы. Да 2020 года будзе праведзеная рэканструкцыя нефункцыянуючага будынка дзіцячага саду па вул. Мірашнічэнкі, 41 пад адміністрацыйны будынак, будаўніцтва двух паліклінік (дарослай і дзіцячай), будаўніцтва аб'ектаў грамадскага прызначэння, будаўніцтва аўтастаянак і шматузроўневых паркінгаў на тэрыторыі, якая прымыкае да МКАД.

Праект у поўным памеры можна паглядзець ТУТ.

Да 2030 года плануюць пабудаваць шматузроўневы паркінг ў развязцы МКАД-Лагойскі тракт.

Праект у поўным памеры можна паглядзець ТУТ.

Паглядзець схемы і планы будаўніцтва можна на сайце адміністрацыі Першамайскага раёна. А з 17 па 31 кастрычніка яны будуць выстаўленыя ў фае сярэдняй школы № 13 (вул. Цікоцкага, 57). Там жа можна пакінуць свае заўвагі і прапановы.

Іх таксама можна накіроўваць з 1 па 10 лістапада 2016 года ў адміністрацыю Першамайскага раёна, кіраванне архітэктуры і будаўніцтва па адрасе 220 012, Мінск, зав. К. Чорнага, 5, электронны адрас: [email protected], а таксама ў адміністрацыю Савецкага раёна, аддзел архітэктуры і будаўніцтва па адрасе 220 013, Мінск, вул. Дарашэвіча, 8, электронны адрас: [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?