Кіроўца загінуў у лабавым сутыкненні на трасе М1 Мінск — Брэст.

Паводле інфармацыі МНС, сігнал аб аварыі паступіў ратавальнікам у суботу каля паловы чацвёртай дня. Аварыя адбылася на 325-м кіламетры трасы М1. Паводле папярэдняй інфармацыі, Seat выехаў на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з Peugeot. Кіроўца Seat загінуў. Ён ехаў у аўтамабілі адзін. Кіроўца і тры пасажыры другога аўтамабіля пакінулі яго самастойна.

Машыны загарэліся, ратавальнікі ліквідавалі пажар, але абодва транспартныя сродкі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?