Падчас матчу італьянскай серыі B паміж камандамі «Віртус Энтэла» і «Вічэнца» гульцу ўпершыню ў гісторыі футбола была паказаная зялёная картка.

Reuters

Яны былі ўведзеныя яшчэ ўвосень мінулага года, але да гэтага часу ні разу не выкарыстоўваліся.

Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, зялёную картку ў нядзелю атрымаў футбаліст «Вічэнцы» Крысціян Галана. На 59-й хвіліне матчу ён нанёс удар міма брамы, пасля якога суддзя прызначыў кутні на карысць «Вічэнцы». Але Галана прызнаўся суддзі, што яго дотык мяча быў апошнім, і арбітр змяніў рашэнне.

Зялёныя карткі даюцца гульцам за выкананне правіл fair play (сумленнай, годнай гульні). Напрыклад, калі футбаліст адправіць мяч за межы поля, калі супернік атрымаў траўму, або прызнаецца ў здзейсненым фоле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?