Зборная Беларусі па футболе правядзе сёння трэці матч адборачнага турніру да чэмпіянату свету. На «Барысаў-Арэне» яна згуляе супраць Люксембурга. Пачатак гульні ў 21:45.

У першым матчы адборачнага турніру беларусы на «Барысаў-Арэне» згулялі ўнічыю з Францыяй (0:0), а ў мінулую пятніцу прайгралі ў гасцях Нідэрландам (1:4).

Люксембург прайграў двойчы з мінімальным лікам: Балгарыі (3:4) і Швецыі (0:1).

Трэнер зборнай Люк Хольц заявіў учора: «Мы прыехалі ў Беларусь з адной мэтай — перамагчы. У папярэдніх матчах нам удалося даставіць праблемы зборным Балгарыі і Швецыі. Упэўнены, у панядзелак іх створым і беларусам. За кошт чаго Люксембург можа перамагчы? За кошт самааддачы, настрою і калектыўнай гульні…».

Пасля 2 тураў: Нідэрланды, Францыя, Швецыя — 4, Балгарыя — 3, Беларусь — 1, Люксембург — 0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0