46-гадовая пацярпелая ў выніку нападу 8 кастрычніка на ГЦ «Новая Еўропа» пераведзеная з рэанімацыі ў агульнае аддзяленне, паведаміў намеснік галоўнага доктара па хірургічнай дапамозе 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Юрый Козік.

Паводле яго слоў, стан пацыенткі ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, жанчына знаходзіцца ў прытомнасці, размаўляе. З ёй працуе штатны псіхатэрапеўт.

Напярэдадні вечарам загадчык 1-га хірургічнага аддзялення Аляксандр Ясепкін паведаміў журналістам, што ў пацярпелай адкрыты пералом ключыцы і рваныя раны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?