8 кастрычніка ў Святатроіцкай грэка-каталіцкай царкве ў Вільні Апостальскі Візітатар для беларусаў грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек МІС адслужыў літургію.

Фота westki.info. Больш фота тут >>>

Фота westki.info. Больш фота тут >>>

Варта адзначыць, што грэка-каталіцкія набажэнствы на беларускай мове ў Вільні адбываюцца раз на месяц.

Падчас урачыстасці а. Сяргей Гаек адзначыў, што сёння тут у Вільні у час гэтай літургіі адбываецца і малітва за нашу Бацькаўшчыну Беларусь. Такія малітвы праходзяць і ў іншых гарадах, дзе ёсць беларускія грэка-каталіцкія набажэнствы: Варшава, Прага і інш. Далей нагадаў пра тое, што кастрычнік — месяц малітваў да св. Багародзіцы. У беларускім народзе распаўсюджаныя багародзічныя іконы: Віленская, Жыровіцкая, Наваградзкая, Барунская і інш. Многія з іх — гэта багатая спадчына Грэка-Каталіцкай Царквы, якую нам пакінулі нашыя продкі.

Наступнае набажэнства ў Вільні адбудзецца 12 лістапада а 10.30, падчас якога ўшануюць св. Язафата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?