Naviny.by

Naviny.by

Трагедыя ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» адбылася невыпадкова. За 20 хвілін хады ад ГЦ, або за некалькі прыпынкаў на тралейбусе, знаходзіцца магазін, дзе забойца набыў бензапілу, сякеру і амуніцыю. І ў гэтым жа раёне, усяго ў 400 метрах ад гэтай крамы, знаходзіцца дом бацькі Уладзіслава, піша kp.by.

Дарэчы, калісьці ў гэтым доме здарыўся пажар. І вінаватым у пажары быў бацька Улада.

— Гэта бацькоўскі дом, і па спадчыне ён падзелены на дзве кватэры. У адной частцы дома жыве бацька Улада Валянцін, а ў другой — я з жонкай. Але мы тут жывём усяго два гады. Да гэтага тут жыла мая дачка. Ці жыў тут Улад? Можа, да гадоў двух-трох. Потым ён з'ехаў з маці, — распавядае сваяк Улада Валерый Мікалаевіч. — Валянцін нармальны мужык: не п'е, не курыць. Але цесна мы не кантактуем. «Добры дзень» скажам, і ўсё. Улада ж бачыў ўсяго адзін раз — на пахаванні. Хлопец як хлопец.

- А як вы даведаліся, што Улад напаў на людзей у гандлёвым цэнтры?

— Прыйшла міліцыя. І мы ўсё супаставілі. Уладу толькі ў снежні будзе 18 гадоў.

— Пасля таго, што здарылася размаўлялі з яго бацькам?

— Не, — качае галавой мужчына.

— Відаць, што ён вельмі перажывае — падключаецца да размовы яго жонка. — Такі пануры ішоў па вуліцы…

— Кажуць, што Улад з забяспечанай сям'і.

— Мы ніколі не былі ў гасцях у сваяка. Нас ніхто не запрашаў. Паміж намі стаіць двухметровы плот. Мы нават не ведаем, кім працуе Валянцін. Але ў яго недарагая машына — ён сам яе рамантаваў. Ведаю, што ў яго цесць паралізаваны. Ён яго глядзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?