Інспектар ДАІ атрымаў траўмы ў выніку пагоні за кіроўцам у Маладзечне, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

«Аўтамабіль Volkswagen ехаў у кірунку Вілейкі па вуліцы Чарняхоўскага ўвечары 9 кастрычніка. Пры гэтым машына віляла з боку ў бок, чапляла бардзюры, выязджала на сустрэчную паласу руху. Кіроўца праігнараваў патрабаванні інспектараў ДАІ спыніцца і паспрабаваў уцячы», — адзначылі ва УДАІ. Пачалася пагоня, якая працягвалася да 77-га км аўтадарогі Мінск—Маладзечна—Нарач. Тут парушальнік, звярнуўшы на другарадную дарогу па кірунку ў пасёлак Сасновы Бор, з'ехаў на абочыну, спыніўся і заблакаваў машыну.

«Калі праваахоўнікі наблізіліся, ён рэзка крануўся, у выніку чаго збіў аднаго з іх. Для затрымання кіроўцы былі зробленыя два папераджальныя стрэлы», - распавялі ў УДАІ.

Кіроўцам аказаўся жыхар Астравецкага раёна, які ў момант затрымання быў п'яны — у крыві выяўлена 3,1 праміле алкаголю.

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта пачаў праверку па факце траўмавання супрацоўніка міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?