Дыск душэўна выкананай клясыкі блюзу ад галоўнага блюзмэна Гомелю і ваколіцаў — Аляксандра Цыганка і кампаніі.

Гэта той варыянт, калі можна, але ня хочацца сказаць — што лепей паслухаць у арыгінале. Музыкаў з «Нарэйтара» слухаць прыемна, у адрозьненьне ад дзясятку іншых пераймальнікаў Джонсана ды Хукера. Цыганок так палюбіў гэтую музыку, што яму скарылася тайна Дэльты.

Магчыма, што і варта яму шкадаваць, што нара¬дзіўся ня ў той час і ня ў тым месцы — магло б стацца, што перасьпяваў бы ня ён, а яго.

Яркае сьведчаньне — адзіная ўласная кампазыцыя на дыску — «Dice of Destiny», якая зусім не губляецца на тле «Буржуазнага блюзу» ці «61‑й шашы». Іншая справа, што ўдалыя стылізацыі ды пранікнёнае выкананьне клясыкі мала якога слухача зьдзівяць.

Але крануць сваёй шчырасьцю могуць кожнага.

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0