На фота: праваслаўная царква ў Гайнаўцы,
polandour.pl

У горадзе Гайнаўка, што на Беласточчыне, сёньня праходзіць Першы рэгіянальны беларуска‑польскі эканамічны форум.

Мэта мерапрыемства — інтэнсіфікаваць гандлёвы абмен паміж памежнымі рэгіёнамі Беларусі й Польшчы. Нагадаем, у мінулым годзе ўзаемны гандлёвы абарот паміж дзьвюмя краінамі перакрочыў суму 2 млрд. даляраў ЗША.

На форуме праходзяць канфэрэнцыі, сустрэчы беларускіх і польскіх бізнэсоўцаў, а таксама «Біржа кантактаў». Падчас «Біржы» беларускія й польскія прадпрымальнікі маюць нагоду ўсталяваць непасрэдныя кантакты з магчымымі гандлёвымі партэрамі.

На мерапрыемстве адбываюцца таксама прэзэнтацыі Гарадзінскай і Берасьцейскай вобласьцяў, Падляскага ваяводзтва, свабодных эканамічных зон дзьвюх краін.

Акрамя таго, удзельнікі ды наведвальнікі форуму маюць непасрэдную магчымасьць пазнаёміцца з Эўрарэгіёнам «Белавежская пушча», а таксама атрымаць поўную інфармацыі пра турыстычныя магчымасьці Белавежскай пушчы ды Аўгустоўскага каналу. А яшчэ ў Гайнаўцы праходзіць прэзэнтацыя беларускай прадукцыі, у тым ліку тэхнікі.

Валера Саўко, Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0