Грамадства3333

«Мы ў Беларусі ззаду, не варта забываць»: НТВ пажартавала з Лукашэнкі — у Беларусі гэты момант выразалі з эфіру

На расійскім канале НТВ выходзіць праграма «Міжнародная піларама», дзе вядучыя стараюцца жартаваць пра палітычныя падзеі і асобы. 

У выпуску за 2 кастрычніка ў «Пілараме» надалі ўвагу і Беларусі, жарты ўклаліся ў 2 хвіліны ад 40-хвіліннага выпуску, але беларуская аўдыторыя іх не ўбачыла праз цэнзуру. 

Вядучы Тыгран Кеасаян назваў Лукашэнку адзіным чалавекам у свеце, здольным сілай слова сапсаваць малако. 

«Толькі ён што заявіць, адразу беларускае малако ў Расіі прызнаюць сапсаваным і забароняць… На гэтым тыдні ён зрабіў гэта зноў», — сказаў у эфіры Тыгран і працягнуў, што Беларусь вельмі няўдала размешчаная геаграфічна. 

«Толькі павярнуўшыся тварам да Расіі, да Еўропы аказваешся задам, толькі паварочваеш тварам да Еўропы, перад Расіяй робіцца нязручна. Даводзіцца вярцецца туды-сюды, туды-сюды. Але ж вымушаны нагадаць, што, атрымліваецца, мы ў Беларусі ўсё ж такі ззаду, не варта пра гэта забываць», — дадаў ён. 

«Толькі дзякуючы беларускай мытні мы з вамі дагэтуль ямо забароненыя санкцыйныя прадукты», — развівалі думку расійскія гумарысты і прыгадалі гісторыю, што сёлета аб'ём паставак яблык у Расію ў пяць разоў перавысіў уласны ўраджай. 

«Вы мне даруйце, суайчыннікі, але ці не да храна мы з вамі жарэм яблыкаў? З іншага боку, куды Беларусі дзявацца, апроч як заваліўшы нас яблыкамі? У іх жа толькі дзве паспяховыя бізнес-мадэлі: бульба і пасада прэзідэнта. Зрэшты, нядаўна з'явілася і трэцяя — брытанскія навукоўцы паведамляюць, што самы прыбытковы бізнес сёлета — гэта выраб налепак «Зроблена ў Беларусі», — на гэтым частка, прысвечаная Беларусі, скончылася.

Апроч таго ў праграму запрасілі А. Праханава — «спевака камунізму», як ён сам сябе называе, і наклалі ўласную агучку на дэбаты паміж Клінтан і Трампам.

(Пачатак з 12:47)

 

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць