Хлопца вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду. Яго сустрэлі апладысментамі і крыкам «Жыве Беларусь!». А сябры загадзя падрыхтавалі для Дзмітрыя торт.

Прыйшла на працэс і мама экс-палітвязня Ігара Аліневіча. Яна перадала Паліенку кнігу сына і запіску ад Ігара.

«Я не чакаў такога выніку — думаў, дадуць 4 гады, — сказаў Дзмітрый. — Але, напэўна, нашай уладзе не патрэбныя новыя санкцыі».

Па яго словах, ён чакаў рэальнага тэрміну, бо «кампрамат» на яго міліцыя пачала шукаць яшчэ да «Крытычнай масы».

«Нам з адвакатам стала вядома, што яшчэ ў сакавіку, пасля майго ўдзелу у акцыях ля расійскай амбасады, МУС Беларусі звяртаўся да МУС Расіі, каб атрымаць мой пароль і логін ад сацсеткі Укантакце.

Дзмітрый кажа, што ў зняволенні яму пагражалі.

«Казалі, што пакідаем па розных камерах, тады пабачыш», — кажа хлопец. Праўда, свае пагрозы міліцыянты так і не здзейснілі.

Як ён правядзе першы дзень на волі Дзмітрый пакуль не ведае. Кажа, галава пакуль ідзе кругам ад усяго гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?