Першыя баявыя машыны пяхоты CV9035NL Mk III прыбылі ў Эстонію на мінулым тыдні, піша postimees.ee.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны Эстоніі.

Пасля разгрузкі першыя 12 машын шведскай вытворчасці паступяць у распараджэнне 1-й пяхотнай брыгады эстонскай арміі. Усяго Эстонія набыла 44 БМП у Нідэрландаў.

pmo.ee 

pmo.ee 

Набыццё Эстоніяй добра ўзброеных баявых машын — вынік кантракту, які быў заключаны ў канцы 2014 года, што адбылося на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны. Акрамя БМП, балтыйская краіна набыла таксама 6 браніраваных машын на шасі танка Leopard 1 — 2 вучэбныя, 2 сапёрныя танкі, 2 рамонтна-эвакуацыйныя машыны.

Гэта самая вялікая эстонская закупка замежнага ўзбраення з моманту аднаўлення незалежнасці ў 1991 года - 113 млн еўра.

Таксама Эстонія купіць у Нарвегіі 37 карпусоў ад CV90, якія будуць пераробленыя ў дапаможныя машыны.

БМП CV9035NL Mk III узброеныя магутнай 35мм пушкай Bushmaster III, добра браніраваныя, маюць комплексную дубляваную сістэму кіравання агнём (з інтэграванымі начнымі прыцэламі). Баявая маса — 36 т.

Нідэрланды прадаюць частку БМП, бо часткова пераўзбройваюцца на колавыя БТР. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?