Выступаючы на інвестыцыйным форуме ў Расіі, Пуцін у чарговы раз абвінаваціў ЗША ў фінансаванні Рэвалюцыі годнасці ва Украіне, якую ён называе дзяржпераваротам.

«Мы былі вымушаныя абараняць рускамоўнае насельніцтва на Данбасе і адрэагаваць на імкненне людзей у Крыме вярнуцца ў РФ», — сказаў Пуцін.

Ён заявіў, што хацеў бы мець сяброўскія адносіны з ЗША, але пры гэтым зноў абрынуўся на ЗША з абвінавачваннямі.

«Гэта ж не мы давялі да дзяржаўнага перавароту ва Украіне. Асабліва нашы амерыканскія партнёры стаялі за гэтым, фінансавалі радыкальную апазіцыю, давялі да неканстытуцыйнай змены ўлады, хоць Януковіч усе патрабаванні падпісаў і быў гатовы правесці датэрміновыя выбары. Але замест гэтага спрыялі дзяржаўнаму перавароту», — заявіў ён.

Яшчэ адну порцыю абвінавачванняў і папрокаў Пуцін адрасаваў уладам Украіны, абвінаваціўшы іх у невыкананні Мінскіх пагадненняў.

Па стане на верасень, па звестках Генштаба Украіны, на Данбасе ваююць 6000 расійскіх кадравых ваенных і 35 тысяч баевікоў, якіх фінансава і тэхнічна падтрымлівае Расія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?