50-гадовая амерыканская спявачка Джанет Джэксан абвясціла аб сваёй першай цяжарнасці ў інтэрв'ю часопісу People, пацвердзіўшы такім чынам чуткі, якія з'явіліся раней.

«Дзякуй Богу, што блаславіў нас», — сказала спявачка ў эксклюзіўным інтэрв'ю часопісу. Інтэрв'ю было апублікавана разам з фота, на якім відаць жывоцік спявачкі.

People

Чуткі аб цяжарнасці Джэксан з'явіліся пасля таго, як яна раптам адклала пачатак свайго канцэртнага тура, патлумачыўшы гэта сямейнымі прычынамі. Пазней Джэксан заўважылі ў Лондане, калі яна купляла дзіцячыя рэчы.

Яшчэ адна крыніца часопіса People распавяла, што Джэксан і яе муж, катарскі мільярдэр Вісам аль-Мана вельмі радыя будучаму папаўненню.

Джанет Джэксан — знакамітая амерыканская поп- і RnB-спявачка, кампазітар, аўтар песень і актрыса, якая распачала сваю кар'еру ў васьмідзесятых гадах. Джанет — малодшая сястра Майкла Джэксана, які памёр у 2009 годзе.

Getty

Паводле дадзеных часопіса Billboard, Джэксан уваходзіць у спіс самых прадаваных выканаўцаў за ўсю гісторыю сучаснай поп-музыкі: па ўсім свеце прададзена больш за 100 мільёнаў копій яе запісаў.

Амерыканская асацыяцыя гуказапісвальных кампаній (RIAA) паставіла яе на 11 радок у рэйтынгу самых прадаваных амерыканскіх выканаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?