Індэкс Банка Англіі, які дэманструе суадносіны курсу фунта стэрлінгаў да кошыка валют асноўных гандлёвых партнёраў Вялікабрытаніі, упаў да мінімальнай адзнакі за 168 гадоў, або за ўсю гісторыю назіранняў за дадзеным паказчыкам. Пра гэта піша Financial Times.

Індэкс апусціўся да 73,38 пункта.

Згодна з дзейнай формулай Банка Англіі, галоўным гандлёвым партнёрам Вялікабрытаніі з'яўляецца Германія, доля якой у агульным кошыку валют складае 22,5%, за ёй ідуць ЗША з 16,5%, Францыя — з 12,6%, Італія — з 8,3% і Японія — з 7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0