Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС сталіцы па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў адшукваецца мужчына.

12 верасня каля 18.10 мужчына, рухаючыся на ровары, здзейсніў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да грамадзяніна, які разам з жонкай выходзіў з падземнага перахода станцыі метро «Парк Чалюскінцаў», гаворыцца ў паведамленні мінскай міліцыі.

Раварыст выставіў прэтэнзіі, што яны не глядзяць па баках і ў ходзе слоўнага канфлікту нанёс мужчыну некалькі удараў па твары.

Прыкметы падазраванага: на выгляд 30-35 гадоў, паўнаваты. Быў у бейсболцы чорнага колеру, чырвонай майцы, шортах чорнага колеру. Рухаўся на ровары «STELS» сіняга колеру.

Калі Вам што-небудзь вядома пра мужчыну на фота альбо Вы маеце якую-небудзь інфармацыю, просьба звяртацца ў Першамайскае РУУС г. Мінска асабіста або па тэлефонах: 8-029-668-99-92, 8-017-285 -74-12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0