Знакамітае фота Сяргея Гудзіліна «No Words (Censored)», на якім супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі замалявала бела-чырвона-белы сцяжок, цяпер знаходзіцца ў калекцыі мінскай галерэі «Ў». Пра гэта фатограф паведаміў на ўласнай старонцы ў Facebook.

«Сёння гэта праца стала ўласнасцю галерэі «Ў». Троху стаміўся з ёй насіцца, і мая лянота прыняла выгаднае рашэнне даручыць гэта людзям, якія займаюцца гэтым лепш за мяне. Сумма здзелкі не называецца. Асенні шалом», — напісаў Сяргей Гудзілін.

Гісторыя з'яўлення экспаната такая. Цягам некалькіх гадоў Сяргей Гудзілін здымаў серыю «NO WORDS». Яна прысвечаная таму, як камунальнікі замалёўваюць графіці ў розных гарадах Беларусі. 10 верасня 2014 года падчас выставы «Zabor» супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музея падышла да адной з фатаграфій серыі і замазала на ёй апазіцыйны сцяжок, які знаходзіцца пад негалоснай забаронай. Атрымаўся постмадэрнізм у квадраце.

Выпадковы сведка зняў працэс замалёўкі на відэа. Адцэнзураваную працу ўдалося захаваць, і цяпер яна дэманструецца на выставах як самастойны арт-аб'ект.

Арыгінальнае фота Сяргея Гудзіліна

Арыгінальнае фота Сяргея Гудзіліна

Адрэдагаваная фатаграфія падчас выставы KANDENSAT у Мінску, 2016 год. Фота: instagram.com/julia_janini

Адрэдагаваная фатаграфія падчас выставы KANDENSAT у Мінску, 2016 год. Фота: instagram.com/julia_janini

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?