«Прессбол» зрабіў гутарку з вядомай гімнасткай Мелітай Станютай, у якой, апроч іншага, гаворка вялася і пра хлопцаў. 

Дзяўчына расказала, што на гэты момант свабодная і шукае чалавека, побач з якім будзе пачувацца слабой. Варта, каб такі мужчына меў жыццёвы досвед: маўляў, ужо досыць тых, якія толькі размаўляюць, але за тымі словамі — нічога. 

Фота: Мікіты Недаверкава

Фота: Мікіты Недаверкава

Таксама яна прызналася, што яе цягне да людзей творчых прафесій. 

«Вось акурат з акцёрам я б не хацела мець сур'ёзных стасункаў, — сказала Станюта. — Калі ён прафесіянал, то не разбярэш, кажа ён праўду ці расказвае казкі. Але ўвогуле мяне цягне да творчых людзей. Яны даюць новыя веды, мне падабаецца з імі гутарыць. Са спартоўцамі што? Так, ёсць узаемаразуменне, можна размаўляць, але гаворка толькі пра спорт. Пра нейкія высокія матэрыі, развіццё інтэлекту гаворка не ідзе. Мне ж робіцца сумна, калі няма пра што пагаварыць». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?