У Кітаі жыве больш даляравых мільярдэраў, чым у ЗША — пра гэта сведчыць рэйтынг, апублікаваны шанхайскім даследчым інстытутам Hurun. Прычым разрыў паміж краінамі павялічваецца.

Ван Цзяньлінь, фота AFP

Сумай звыш за адзін мільярд даляраў, па дадзеных экспертаў, валодаюць 594 жыхары Кітая. Для параўнання: у Амерыцы сёння пражывае 535 мільярдэраў.

Рэйтынг Hurun публікуецца штогод на працягу апошніх 18 гадоў і традыцыйна прыцягвае ўвагу журналістаў, бізнэсменаў і даследчыкаў усяго свету падрабязнасці і дакладнасцю прадстаўленых дадзеных. Яго называюць аналагам спісу, які складаецца амерыканскім часопісам Forbes.

На першым месцы сярод кітайскіх мільярдэраў — Ван Цзяньлінь, кіраўнік Dalian Wanda Group, якая займаецца камерцыйнай нерухомасцю і кінапракатам, яго маёмасць ацэньваецца ў 32,1 млрд даляраў.

Кампанію Dalian Wanda называюць адным з найбуйнейшых у свеце аператараў кінатэатраў: яна з'яўляецца суўладальнікам сетак кінапракату не толькі ў Кітаі, але і ў Аўстраліі і ЗША.

У пачатку гэтага года Dalian Wanda за 3,5 млрд даляраў набыла амерыканскую кінастудыю Legendary Entertainment.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?