13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні Марыяны Шчоткінай з пасады міністра працы і сацыяльнай абароны ў сувязі з пераходам на выбарчую пасаду. Шчоткіна ў верасні стала членам Савета Рэспублікі.

Марыяне Шчоткінай 57 гадоў, а родам яна з Мурманскай вобласці Расіі, нарадзілася на востраве Кільдзін. Доўгі час працавала настаўніцай фізікі, дырэктаркай у адной са школ Фрунзенскага раёна. Ад 2009 года была міністрам працы і сацыяльнай абароны.

На чыноўніцкай працы Шчоткіна запомнілася некалькімі неадназначнымі заявамі. Напрыклад, яна параіла беларусам працаваць на двух працах, а не ныць пра малыя заробкі. «Хай тата пакруціцца», — сказала яна.

Журналістам стала вядома, што Шчоткіна дабудоўвае катэдж у элітным мікрараёне Дразды. Праз нейкі час міністарка абуралася, што гэта ненармальна, калі СМІ пішуць пра яе жыллё.

Менавіта падчас працы Шчоткінай у Міністэрстве быў уведзены закон аб дармаедах, а таксама павышаны пенсійны ўзрост.

На апошніх прэзідэнцкіх выбарах Марыяна Шчоткіна ўзначальвала выбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама ад сваіх пасад вызваленыя паслы Беларусі ў Японіі і Аўстрыі Сяргей Рахманаў і Валерый Варанецкі, памочнік прэзідэнта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?