Другі рэферэндум па пытанні аддзялення ад Вялікабрытаніі збіраюцца правесці ў Шатландыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па словах кіраўніка Шатландскай нацыянальнай партыі Ніколы Стэрджэн, на наступным тыдні варта чакаць апублікавання адпаведнага законапраекта. Гэта стане першым крокам на шляху арганізацыі рэферэндуму.

На канферэнцыі партыі ў Глазга адзначана, што галасаванне павінна быць праведзена перш, чым Вялікабрытанія пакіне Еўрапейскі саюз, калі гэта неабходна для абароны інтарэсаў Шатландыі.

Цяперашняя прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй адмаўляе магчымасць перагляду вынікаў рэферэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС. Гэта абвастрае супярэчнасці з уладамі Шатландыі.

Папярэдні рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі прайшоў 18 верасня 2014 года. Тады прыхільнікі аддзялення прайгралі — каля 55% тых, хто прагаласаваў, выступілі супраць такога кроку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0