- * * *
- Бог ня роўна дзеле.
Ф. Багушэвіч
- Мусіць чортава журы
Дзеліць Божыя дары:
У адных ля мора вілы,
У другіх — у пуні вілы,
Адзін есьць шашлык з "дымком",
Другі бульбу з бураком.
Адзін п’е віно "бардо",
Другі розную бурду.
Адным кірзавыя боты,
Другім "мазды" і "таёты",
Яшчэ й яхты на прыкмеце…
Як то будзе на тым сьвеце?
- * * *
- Добро должно быть с кулаками.
С. Куняев
- Каб дабро з кулакамі было,
І валодала боксам пры гэтым,
То ўсё роўна б не перамагло
Зло, што любіць хадзіць з пісталетам…
Вось каб мела дабро аўтамат,
Тады б шанцаў было ў яго шмат.