Пакроў ушаноўваюць толькі хрысціяне ўсходняй традыцыі і пераважна ва ўсходнеславянскіх землях.

Каталікі лацінскага абраду гэтага свята ў сваім календары не маюць. Грэкі перасталі яго святкаваць у XV стагоддзі.

Да ўсталявання свята спрычынілася з’яўленне ў 910 годзе Багародзіцы святому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Улахернскім храме Найсвяцейшай Багародзіцы ў Канстанцінопалі.

Падчас малебна за ўратаванне сталіцы Візантыі ад паганаў, якія аблажылі горад, святы Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі.Пакроў-амафор стаўся сімвалам заступніцтва і апекі Божай Маці над людзьмі.

«Аxiнi нас пачэсным пакровам Тваiм, аxавай нас ад усягo благoга i малi Сына Твайгo, Xрыста Бoга нашага, збавiць душы нашы», — просяць Багародзіцу хрысціяне падчас святочнай літургіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0