Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Арменію. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Аляксандр Лукашэнка ў Ерэване возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Кіраўнік краіны выкладзе пазіцыю Беларусі па прыярытэтных кірунках дзейнасці ў перыяд старшынства ў АДКБ.
На пасяджэнні таксама плануецца разгледзець міжнародную сітуацыю і актуальныя пытанні калектыўнай бяспекі, дадатковыя меры дзяржаў — членаў арганізацыі ў сферы процідзеяння тэрарызму і іншыя пытанні. Па выніках сесіі чакаецца падпісанне больш як 20 дакументаў.