Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг паведаміла, што па яе кнізе «Фантастычныя істоты і месцы іх пражывання» будзе знята пяць фільмаў.
Прэм'ера першай карціны адбудзецца ў лістападзе. Спін-оф сагі пра Гары Потэра стаў дэбютам для Роўлінг ў якасці сцэнарыста.
«Мы заўсёды ведалі, што адным фільмам усё не абмяжуецца, і спыніліся на трылогіі. Але я дэталёва распрацавала сюжэт і цяпер ўпэўненая, што за ўсё будзе пяць фільмаў», — сказала Роўлінг на сустрэчы з чытачамі ў Лондане.
У сваім «Твітары» Роўлінг напісала, што цяпер заканчвае працу над сцэнарам да другога фільма.
Рэжысёрам карціны «Фантастычныя істоты і месцы іх пражывання» стаў Дэвід Ейтсц, які паставіў чатыры фільмы пра Гары Потэра. Мяркуецца, што ён здыме і другі фільм новай серыі.
Галоўны герой фільма - магічны заолаг Ньют Саламандэр, які займаецца класіфікацыяй фантастычных істот. Дзеянне разгортваецца за 65 гадоў да пачатку сагі пра Гары Потэра.
Кнігу «Фантастычныя істоты і месцы іх пражывання» Роўлінг выдала ў 2001 годзе — паміж чацвёртай і пятай часткамі сямітомнай сагі пра Гары Потэра. Кніга прысвечана гісторыі магічнай заалогіі.
У раманах пра Гары Потэра кніга «Фантастычныя істоты і месцы іх пражывання» прадстаўлена як падручнік, па якім галоўны герой вывучае магічных істотаў.