Гурт ili-ili прадстаўляе на Tuzin.fm песьню «Апошні зонг», адмыслова напісаную да спэктакля «Матухна Кураж і яе дзеці» Тэатра Ч.

Стварэньне саўндтрэка да спэктакля «Матухна Кураж і яе дзеці» музыкі з ili-ili — самі, між іншым, акторы купалаўскага тэатру — называюць адной з самых значных працаў. Гэта адзіны аўтарскі твор у славутай пьесе нямецкага драматурга. «Па запавеце Бэртальда Брэхта ўсе зонгі, што ёсьць у гэтай пьесе, павінны гучаць на яго музыку, але спадкаемцы аўтара далі нам дазвол на стварэньне сваёй, арыгінальнай. І мы выконваем гэтую музыку жыўцом падчас спэктакля, што для Беларусі даволі рэдкая зьява», — кажа Зьміцер Есяневіч.

Удзельнік ili-ili Міхась Зуй кажа, што гэтую кампазыцыю ім прапанаваў напісаць рэжысэр пастаноўкі Міхаіл Лашыцкі: «Песьня мусіла перадаваць сэнс спэктаклю. На жаль, тэмы, якія тут уздымаюцца, надзвычай актуальныя і сёньня, праз амаль 80 год пасьля напісаньня пьесы. Вайна побач і яна клікае людзей за сабою».

У запісе «Апошняга зону» таксама бралі ўдзел Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас) і Міхаіл Есьман (труба). Запісаў песьню гукарэжысэр Віталь Кулеўскі, а вокладка да яе належыць аўтарству Міхаіла Лашыцкага.

Спэктакль «Матухна Кураж і яе дзеці» можна пабачыць 21 лістапада на вялікай сцэне к/з «Мінск», а 26 лістапада ili-ili дае сольны канцэрт у паб-клюбе «Граффіці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?