Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Ерэване.
Мерапрыемства пачалося з афіцыйнай цырымоніі сустрэчы. У фае прэзідэнцкага палаца кіраўніка беларускай дзяржавы прывітаў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян.
Плануецца, што сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. На пасяджэнні Аляксандр Лукашэнка выкладзе пазіцыю Беларусі па прыярытэтных кірунках дзейнасці ў перыяд старшынства краіны ў АДКБ.