Абраны новым генсекам ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што яго прыярытэтным кірункам на гэтай пасадзе стане заканчэнне ваеннага канфлікту ў Сірыі.

«Я думаю, што галоўны прыярытэт для міжнароднай супольнасці — здолець скончыць гэты канфлікт», — заявіў Гутэрыш.

Па словах будучага генсека, цяпер свет перажывае небяспечны час, гэта датычыцца і тых краін, якія знаходзяцца далёка ад зон канфліктаў і тэрарыстычнай актыўнасці.

Гутэрыш адзначыў, што сусветныя лідары вельмі зацікаўленыя ў заканчэнні ваенных дзеянняў у Сірыі і ў залагоджванні рознагалоссяў па гэтай тэме.

На яго думку, сірыйцы сталі ахвярамі не толькі сваіх праблем, але і сусветных супярэчнасцяў і спрэчак.

Былы прэм'ер-міністр Партугаліі Гутэрыш афіцыйна заступіць на пасаду кіраўніка ААН з 1 студзеня 2017 года, калі скончыцца мандат цяперашняга генеральнага сакратара Пан Гі Муна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?