14 кастрычніка ў 20.44 паступіла паведамленне аб пажары ў аднапавярховым блокавым будынку дрэваапрацоўчага цэха 1991 года пабудовы ў Слоніме, паведамілі ў Гродзенскім АУМНС.

У выніку пажару пашкоджаныя латы даху, драўлянае перакрыцце. Прычына пажару высвятляецца.

Усяго за мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося два пажары. Так, учора пасля поўдня паступіла паведамленне аб пажары ў цаглянай гаспадарчай пабудове на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Лідзе. Пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць у хляве. Пры самастойным тушэнні пажару атрымала апёкі рук 2-3 ступені і твару 2 ступені (усяго 8-10% цела) маці гаспадара. Жанчына 1960 года нараджэння шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне Лідскай ЦРБ. Прычына пажару высвятляецца (разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём — пакінутая без нагляду падпаленая свечка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?