Актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка.

Актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка.

На пасаду старшыні прэтэндуюць два намеснікі Мілінкевіча: Алесь Лагвінец і Юрась Губарэвіч. Але на пачатку справаздачна-выбарчай канферэнцыі Руху высветлілася, што канкурэнцыю ім вырашыў стварыць актывіст Руху прадпрымальнік Алесь Таўстыка.

«Я вырашыў балатавацца тыдзень таму. Удзельнікі Руху былі пастаўлены ў вядомасць, — распавёў «Нашай Ніве» Таўстыка. — Нагодай стала тое, што я заўважыў пэўныя амаральныя паводзіны ў Руху. Напрыклад, кандыдаты ў парламент не выкарысталі на поўную свае магчымасці, не агучвалі шмат якія рэчы, замацаваныя ў статуце Руху. Ну і да таго ж, я маю свае амбіцыі, свае ідэі і сваю каманду, якая расце і пашыраецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?