Фота: goodfon.ru

Фота: goodfon.ru

Уначы ў панядзелак, 17 кастрычніка, у Беларусі чакаецца ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла (у Мінску — ад 0 да плюс 2). У дзённыя гадзіны будзе плюс 3-9 градусаў (у сталіцы — 4-6 градусаў са знакам плюс). Вецер паўднёва-ўсходні, слабы.

У нашай краіне будзе пераважна без ападкаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Такія ўмовы надвор'я захаваюцца ў бліжэйшыя дні, а ў сераду нават прагназуецца мокры снег. Тэмпература паветра ў сярэдзіне кастрычніка ў Беларусі на некалькі градусаў ніжэйшая за кліматычную норму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0