Імя пераможцы было агучана 15 кастрычніка падчас традыцыйнай штогадовай урачыстасьці ў музычным тэатры «Capitol» ва Ўроцлаве.

На прэмію сёлета прэтэндавалі сем кніг:

Мацей Хэн, «Сольфатара»

Анна Янка (Польшча) — «Малое вынішчэньне»

Уладзімер Някляеў (Беларусь) — «Аўтамат з газіроўкай зь сіропам і без»

Крысьціна Сабаляўскайце (Літва) — «Silva rerum»

Альвідас Шляпікас (Літва) — «Мяне завуць Марыце»

Крыстыян Тэадарэску (Румынія) — «Мэджыдыя, горад ля мяжы»

Варужан Васганьян (Румынія) — «Кніга шэптаў»

Літаратурная прэмія Цэнтральнай Эўропы Angelus прысуджаецца за найлепшую кнігу з тых, што выйшлі па-польску ў папярэдні год. Выдаўцы могуць вылучаць на яе жывых аўтараў з 21 краіны Цэнтральнай Эўропы. Прэмію складае грашовая ўзнагарода — 150 тысяч злотых (38,7 тыс. даляраў ЗША) і статуэтка аўтарства Эвы Расана.

Прэмія Angelus прысуджаецца з 2006 году. Яе ляўрэатамі сярод іншых быліЮры Андруховіч, Сьвятлана Алексіевіч, Міленка Ергавіч, Аксана Забужка,Сяргей Жадан.

Сёлета ўжо трэці год паралельна з прэміяй Angelus шляхам інтэрнэт-галасаваньня сярод удзельнікаў шорт-ліста вызначаецца ляўрэат прэміі імя Натальлі Гарбанеўскай. Сёлета пераможцам стаў Варужан Васганьян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?