На фестывалі-кірмашы «Беларуская восень. Бульба. Караняплоды. Гародніна» ў Самахвалавічах пасмажылі 380 кг бульбы на велізарнай патэльні дыяметрам 3 метры. Таксама ў страву дадалі 30 кг цыбулі і выкарыстоўвалі для смажання 26 літраў сланечнікавага алею.
Вага патэльні — 2,5 тоны. Яе разагравалі каля 40 хвілін.
Прыгатаваную бульбу змаглі пакаштаваць усе ахвотныя. Таксама на кірмашы былі прадэманстраваныя іншыя традыцыйныя беларускія стравы. Тут можна было набыць саджанцы, розную гародніну і садавіну, сокі, паведамляе БелТА.