Пра гэта Народнай волі паведамілі ў прэс‑службе каналу

— Перамовы наконт спадарожніка «Сірыус» ужо скончаны, — паведамілі ў прэс‑службе «Белсата». — Зараз удакладняецца дакументацыя, вырашаецца тэхнічны бок. У другой палове ліпеня — пачатку жніўня вяшчанне канала будзе пашырана на спадарожнік «Сірыус». У сувязі з гэтым мы рыхтуем і два новыя цыклы. Першы — «Тыдзень з Радыё Свабода», другі — перадачы з канала «Дойчэ велі». Трансляцыя на спадарожнік «Астра» таксама будзе працягвацца. Але ж так ці інакш спадарожнікавае вяшчанне мае сваё абмежаванне, і, на жаль, мець такую аудыторыю, якую маюць звычайныя каналы, «Белсат» не зможа. Тым не менш, паверце, мы робім усё магчымае, каб канал быў сапраўды больш даступным для беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0