14 кастрычніка ў Петрыкаўскі РАУС паступіла паведамленне ад кіраўніцтва Капаткевіцкага аддзялення сувязі аб невядомым знікненні паштальёна. 27-гадовая работніца пошты разносіла пенсію пажылым жыхарам вёскі і не вярнулася ў канцы працоўнага дня.

На момант знікнення ў жанчыны знаходзіліся пры сабе грашовыя сродкі, каля 1500 рублёў, для выдачы пенсіі, пакет з газетамі і лістамі, торба з асабістымі рэчамі і дарожны ровар «Аіст».

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікам трапілася непрацуючая жыхарка Капаткевічаў, 1974 года нараджэння. Пры аглядзе гаспадарчай пабудовы, што ёй належыць, супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі ровар зніклай жанчыны, пры аглядзе кватэры — пад падлогай знайшлі яе цела з бачнымі прыкметамі гвалтоўнай смерці, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Пры наступным аглядзе месца здарэння следча-аператыўнай групай былі выяўленыя рэчы і грошы паштальёна, меркаваная прылада забойства — сякера, а таксама іншыя прадметы, якія маюць доказнае значэнне.

Па факце забойства заведзена крымінальная справа. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымана гаспадыня кватэры. З яе ўдзелам праведзены першапачатковыя следчыя дзеянні, у тым ліку праверка паказанняў на месцы здарэння. Да падазраванай прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Па крымінальнай справе створана следчая група, у склад якой увайшлі супрацоўнікі Петрыкаўскага РАСК і следчага ўпраўлення УСК па Гомельскай вобласці. Следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі высвятляюць усе абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0