Грамадства188188

Дырэктар мінскага агенцтва: «Барадулін — нацысцкая свалата. Хопіць карміць моладзь беларускай мовай»

Дырэктар агенцтва «Акадэм-нерухомасць» Аляксандр Гарашчэня, які адначасова ладзіў трэнінгі з студэнтамі БДУ, з год таму падзяліўся ў сваім фэйсбуку школьнай гісторыяй свайго сына.

Праўда, увагу інтэрнэт-супольнасці гэты допіс прыцягнуў толькі цяпер.

«Сыну ў школе задалі на памяць Рыгора Барадуліна, — напісаў Гарашчэня. — Рыгор гэты ёсць у падручніку. Сябар партыі БНФ, г.зн. перакананая нацысцкая свалата, цяпер ужо здохлая. Грэка-каталік, натуральна, і, як паэт, дрэнь. Карацей, я сказаў, што вось гэта ён вучыць не будзе. Хлопец уздыхнуў з палёгкай».

«Нацысцкая свалата, цяпер ужо здохлая» — так выкладчык БДУ піша пра паэта, бацька якога загінуў у партызанах.

Барадулін нямала вершаў прысвяціў тэме Другой сусветнай вайны.

«А я… чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым… летам
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак»,

— пісаў Барадулін пра свайго бацьку, які загінуў, ваюючы ў партызанскім атрадзе. 

«Наша Ніва» звязалася з Аляксандрам Гарашчэнем з просьбай патлумачыць, што ён меў на ўвазе.

Той адразу сказаў, што лічыць БНФ партыяй радыкальнага нацыяналістычнага ўхілу, якая не мае дачынення да беларускага патрыятызму. 

«Ва ўсяго ёсць гістарычныя карані — што з'явілася сёння, пайшло ад таго, што было ўчора. Ногі там растуць ад супрацоўніцтва з немцамі, практыкі калабарацыянізму ў Другой сусветнай вайне. Мне гэта не блізка. Дзіўна, што ў школах вывучаюць такога паэта, які падтрымліваў такую арганізацыю», — сказаў Аляксандр. 

Але што ён чытаў з Барадуліна?

«Шчыра кажучы, я не аматар паэзіі, тым больш паэзіі нацыянальнай, — сказаў ён. — Тут збег абставін, найперш — біяграфічных. Я, як чалавек з савецкай сям'і, усё жыццё катаўся па Саюзе і прыехаў досыць позна, калі ўжо не сядзеш за падручнікі. Ну але я адкрыў нейкі верш ягоны ў інтэрнэце. Тое, што там было, мне не спадабалася».

Амаль гэтаксама Аляксандр думае пра Васіля Быкава — яшчэ аднаго Народнага пісьменніка, героя вайны, які актыўна падтрымліваў Народны Фронт. 

«Быкаў — чалавек цяжкага лёсу. Многія думкі, якія ў яго галаве блукалі, мне не блізкія», — мяркуе Аляксандр.

Кім можна замяніць у школьнай праграме гэтых ды іншых пісьменнікаў, Аляксандр не ведае, а ў патрэбе беларускай мовы і літаратуры ўвогуле сумняецца.

«На сёння гэты прадмет даволі штучны, — сказаў ён пра мову. — Калі гвалтоўна дзяцей пачынаюць карміць… Вось трэба, каб была беларуская паэзія — давайце накормім вось гэтым, а яны не хочуць. Трэба больш разважліва падыходзіць і факультатыўна. Бо 95% насельніцтва гаворыць па-руску, навошта людзей гвалціць, асабліва, маладых людзей?»

Напрыканцы размовы мы спыталіся, ці не страшна Аляксандру, што беларусы ператворацца ў манкуртаў, калі ўявіць, што школьная адукацыя стане адпавядаць ягоным перакананням. 

«Не здаецца мне гэта страшнай перспектывай, — адказаў ён. — Мяне палохаюць іншыя тэндэнцыі — калі каля кінатэатра «Кастрычнік» людзі, якія гавораць па-беларуску, чамусьці нясуць партрэты Бандэры і Шухевіча. Мне гэта не падабаецца больш. І калі абіраць паміж роднаснай культурай на Усходзе і нейкай хрэн зразумей якой, якая нармальна так падтрымліваецца тым ж Захадам….»

Каментары188

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі

У Мінску мужчына пагражаў нажом людзям у краме

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць