Большую частку тыдня надвор'е па-ранейшаму будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў, а тэмпературны рэжым будзе на 2-3°С ніжэй за норму.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 18 кастрычніка, чакаецца пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу 0 — -6°С, днём +3 — +9°С.

19 кастрычніка ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература ноччу -4 — +3°С, па ўсходзе да -6°С, днём +3 — +9°С.

У чацвер, 20 кастрычніка, ападкі чакаюцца толькі ў асобных раёнах па захадзе краіны, ноччу і раніцай там імаверны мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература ноччу -3 — +4°С, па паўночным усходзе да -5°С, днём +2 — +9°С.

У пятніцу пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература ноччу -4 — +3°С, днём +2 — +9°С.

У выходныя надвор'е істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?