Галоўны рэдактар тэлеканала RT (у мінулым — Russia Today) і міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Маргарыта Сіманьян паведаміла ў Twitter пра поўнае блакаванне брытанскімі банкамі рахункаў тэлекампаніі.

У жніўні 2015 года прадстаўніцтва іспанскага банка BBVA ў Вялікабрытаніі заблакавала перавод сродкаў ад продажу рэкламы ў адрас RT, патлумачыўшы гэта персанальнымі санкцыямі супраць генеральнага дырэктара МІА «Россия сегодня» Дзмітрыя Кісялёва.

Сіманьян заяўляла, што Кісялёў не мае дачынення да тэлеканалу (на англійскую мову назву МІА перакладаецца як Russia Today). «З такім жа поспехам можна блакаваць рахункі чаго б там ні было, калі ў назве ёсць слова «Расія» ці «Сегодня»», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?